EN   |   RU   |   BE
г. Мінск, вул. Кірава, 18

Presidential Suite

Унікальны Прэзідэнцкі нумар, які прапануе неверагодна высокі ўзровень паслуг. Апартаменты размешчаны на адзінаццатым паверсе гасцініцы і адкрываюць незабыўны панарамны від на гістарычны цэнтр Мінска. Апартаменты ўключаюць у сябе тры спальныя пакоі, у двух з якіх знаходзяцца ложкі памерам 2,4м х 2,4м. Трэцяя спальня выканана па прынцыпе twin з двума ложкамі памерам 1,4м х 2,0м. Кожная спальня абсталявана асобным ванным пакоем, дэкаратыўна абліцаваным шкляной мазаікай, і асобнай гардеробной. Прадстаўнічая і прасторная гасцёўня дазволіць з выгодай размясціць гасцей, і, калі неабходна, адразу перайсці да дзелавых пытанняў у прылеглым кабінеце. Для паўнавартаснага люксавага адпачынку нумар абсталяваны саунай з басейнам і джакузі, душавой кабінай з хроматэрапіяй і персанальным ліфтам.

Колькасць нумароў: 1
Плошча нумара: 492 м2.

Паслугі харчавання ў нумарах даступныя кругласутачна. Заказ ажыццяўляецца па тэлефоне: 73-72.

З меню магчыма азнаёміцца тут.

ад: 2000 $

Кошты пазначаны для фізічных асоб і ў разліку на аднаго госця. Пры падсяленні кожнага наступнага госця ў нумар на асноўны ложак спаганяецца дадатковая аплата ў памеры 25 $

Разлікі на тэрыторыі РБ ажыццяўляюцца ў беларускіх рублях (BYN) па курсе НБ РБ

Максімальны апублікаваны тарыф 2 000 $

Таксама ў кожным нумары
  • Мінеральная вада пры заездзе;
  • Чайнік;
  • Мінібар;
  • Спадарожнікавае ТБ;
  • Сейф;
  • Персанальны ліфт;
  • Ванны з гідрамасажам;
  • Сауна з басейнам і джакузі;
  • Душавая кабіна з хроматэрапіяй;
  • Падагрэў падлогі ў ванным пакоі;
  • Прас і прасавальная дошка;
  • Бясплатны Wi-Fi;
  • Тэлефон;
  • Фен;
  • Вагі;
  • Кандыцыянер;
  • Халат і тэпцікі;
  • Туалетныя прыналежнасці.
Планіроўка нумара
Павялічыць 
Бронировать